У Петрыкаўскім раёне паводкавыя воды затапілі два ўчасткі дарог

22 февраля 2018

У Петрыкаўскім раёне паводкавыя воды затапілі два ўчасткі дарог, што вядуць да паромных перапраў цераз Прыпяць. У зоне разводдзя аказаліся аўтатрасы Петрыкаў - Велаўск і Вышалоў - Снядзін. Сітуацыю на месцы кантралююць ратавальнікі. У абласным упраўленні МНС адзначылі, што пераправы, да якіх вядуць дарогі, часова не працуюць. Прычына - ледастаў. Таму сур'ёзных карэкціў у жыццё мясцовага насельніцтва паводка не ўнесла. Праезд грузавога і некаторага легкавога транспарту па падтопленых участках магчымы.

Паводле звестак сіноптыкаў, узровень вады ў Прыпяці ў раёне Петрыкава 749 сантыметраў. Ратавальнікі працягваюць кругласутачны маніторынг сітуацыі.