У першы вясновы дзень сіноптыкі прагназуюць завеі

28 февраля 2018

Маразы ў Беларусі адыходзіць не збіраюцца. Разам з халадамі сіноптыкі прагназуюць і завеі. На заўтра - у першы вясновы дзень - у Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Месцамі тэмпература паветра можа апускацца да мінус 28. Пацяплее толькі да канца тыдня.