За першыя паўгода КДК плануе правесці менш праверак, чым сёлета

13 декабря 2013

Давер і паразуменне. Менавіта такімі ў наступным годзе будуць адносіны КДК з падсправаздачнымі ведамствамі. На першыя паўгода рэвізоры плануюць правесці менш праверак, чым сёлета. Пра гэта сёння заявілі ў галоўным кантрольным ведамстве краіны. Такая пазіцыя звязаная са станоўчымі вынікамі сёлетніх рэвізій. У планах супрацоўнікаў Камітэта дзяржкантролю за шэсць месяцаў правесці крыху больш чым 30 тысяч праверак. Кожную чацвёртую арганізацыю правераць яшчэ і прадстаўнікі Дзяржстандарта, Міністэрства аховы здароўя і МНС. Большая доля ўсіх рэвізій будзе звязаная з дзяржбюджэтам. Магазіны, заводы і фабрыкі таксама трапілі ў спіс тых, каго наведаюць у першую чаргу. Што да прыватнага бізнесу, іх рэвізія закране ў меншай ступені.


З планамі работы на першыя паўгода кантралёры прапанавалі азнаёміцца загадзя. Калі і каму варта чакаць праверкі, можна даведацца на партале ведамства ўжо зараз.