У першую нядзелю кастрычніка сваё прафесійнае свята адзначаюць педагогі

6 октября 2019

Веды - сіла, нават калі вырашаеш даручыць арганізацыю адпачынку вопытнаму тураператару. Па традыцыі ў першую нядзелю кастрычніка сваё прафесійнае свята адзначаюць тыя, хто дае нам першыя ўрокі, а таксама суправаджае школьнікаў да выпускнога бала, - педагогі. Кветкі і словы падзякі за сваю неацэнную працу выкладчыкі атрымліваюць ужо з пачатку тыдня. 

У нашай краіне ганаровы статус настаўніка маюць больш за 153 500 спецыялістаў. Што важна - рады педагогаў штогод папаўняюцца, прафесія жыве. Сёлета свой першы ў жыцці ўрок правялі 4 500 маладых спецыялістаў. Дарэчы, навучаннем і выхаваннем займаюцца часцей жанчыны - іх больш за 80 працэнтаў. Больш за ўсё настаўнікаў працуе менавіта ў школах.