У першую нядзелю ліпеня ветэраны Вялікай Айчыннай вайны сабраліся ля Кургана Дружбы

6 июля 2015

Гэтай традыцыі больш за паўстагоддзя. У першую нядзелю ліпеня ветэраны Вялікай Айчыннай вайны сабраліся ля Кургана Дружбы. Ён быў узведзены на стыку Беларусі, Расіі і Латвіі ў памяць аб сумеснай барацьбе з ворагам партызан трох братэрскіх рэспублік. Гэтая сустрэча - 56-я, прымаючым бокам выступіла Расія. У гэты дзень дэлегацыі трох краін усклалі вянкі і жывыя кветкі да помнікаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі мемарыяла.

Плошча мемарыяльнага комплексу – больш за дваццаць гектараў. На беларускім баку адкрыты музей, на расійскім - размешчана канцэртная пляцоўка. Сам Курган знаходзіцца на тэрыторыі Латвіі. На яго вяршыні расце дуб, які сімвалізуе дружбу трох народаў.