Такая прапанова прагучала сёння на пасяджэнні калегіі Мінадукацыі ў Мінску. Акрамя таго, на залічэнне ў беларускія педуніверсітэты і інстытуты змогуць разлічваць выпускнікі сярэдніх спецыяльных устаноў, якія скончылі іх з адзнакай, а таксама пераможцы абласных алімпіяд.
Аляксандр Жук, першы намеснік Міністра адукацыі Беларусі: Мы хочам узмацніць матывацыю лепшых выпускнікоў школ для атрымання педагагічнай адукацыі. Калі будзе падтрыманая наша прапанова, то ўладальнікі залатых, сярэбраных медалёў, а таксама дыпломаў з адзнакай аб заканчэнні сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і пераможцы абласных тураў алімпіяд па вучэбных прадметах маглі б паступаць без уступных экзаменаў на педагагічныя спецыяльнасці.
Яшчэ адна прапанова, што прагучала сёння ў Мінску, - ужо ў наступным годзе павялічыць удвая мэтавы прыём па сельскагаспадарчых спецыяльнасцях. Не выключана, што магчымасць паступаць па накіраванні з'явіцца не толькі ў сельскіх жыхароў, але і ў гарадскіх.














