У педуніверсітэце рыхтуюць выкладчыкаў па гульні ў шахматы

22 сентября 2019

Мінскі педагагічны ўніверсітэт пачынае рыхтаваць выкладчыкаў па гульні ў шахматы. Спецыяльны факультатыў для студэнтаў факультэта пачатковай адукацыі адкрыўся сумесна з Беларускай  федэрацыяй  шахмат. Лекцыі будуць праводзіць прафесійныя шахматысты, прызёры беларускіх і міжнародных чэмпіянатаў два разы на тыдзень. Курс разлічаны на два навучальныя гады.