Ацаніць сучасны ўзровень падрыхтоўкі Узброеных сіл і даведацца пра перспектывы развіцця арміі Беларусі. У гэтыя хвіліны ў Печах на базе 72-га аб'яднанага навучальнага цэнтра праходзіць штогадовы міністэрскі семінар для кіраўнікоў рэспубліканскіх СМІ. Топ-менеджары масмедыя ўвачавідкі ўбачылі падрыхтоўку танкістаў і вадалазаў, наведалі будынак будучай медыцынскай роты і іншыя аб'екты цэнтра. Гасцям таксама пакажуць групу размініравання, выступленні ўдзельнікаў "Танкавага біятлона", заняткі інжынерных войскаў і многае іншае. А самай яркай часткай семінара стануць навучальныя стрэльбы. У гэты ж час кіраўнікі СМІ могуць напроста абмяняцца думкамі, абмеркаваць магчымасці сумеснага супрацоўніцтва і стварэння новых праектаў.













