На Вялікдзень сталічная ДАІ ўзмоцніць кантроль за парадкам на дарогах

3 мая 2013

Пад асаблівай увагай - хуткасць, правілы стаянкі і прыпынку.  Супрацоўнікі з суботы заступяць на дзяжурства каля праваслаўных храмаў і нягледзячы на свята будуць бязлітасна штрафаваць парушальнікаў. Не абыйдуцца без пакаранняў і вадзіцелі, якія сядуць за руль у нецвярозым стане. Тут гаворка будзе ісці не толькі пра штраф, але і пра пазбаўленне вадзіцельскага пасведчання.