На Вялікдзень храмы будуць адкрыты, але варта ўстрымацца ад іх наведвання

14 апреля 2020
Мітрапаліт Павел заклікаў вернікаў устрымацца ад наведвання храмаў у святочны для хрысціян перыяд. Такую заяву Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі зрабіў сёння падчас прэс-канферэнцыі. Ужо ў гэтыя выхадныя найбуйнейшая канфесія нашай краіны сустрэне Уваскрэсенне Хрыстовае. Наперадзе і Радаўніца. На ўрачыстасці храмы закрывацца не будуць. Асвятленне велікодных пачастункаў адбудзецца. Праўда, вернікаў заклікаюць захоўваць дыстанцыю, пазбягаць кантактаў з абразамі, карыстацца маскамі і антысептыкам. У выпадку хваробы лепш застацца дома. Сачыць за ўрачыстымі набажэнствамі можна будзе анлайн, а таксама ля экрана тэлевізара. Прамую трансляцыю са Свята-Духава кафедральнага сабора будзе весці Белтэлерадыёкампанія. На сёння невядома, ці будзе дастаўлены ў Беларусь Жыватворны агонь. Пытанне прапрацоўваецца.