У парламенце разгледзяць законапраект аб змене Крымінальнага кодэкса

13 июня 2019

У парламенце сёння разгледзяць у другім чытанні  законапраект аб змене Крымінальнага кодэкса і закон аб процідзеянні экстрэмізму. У тым ліку паслабленне ў заканадаўстве па некаторых відах наркатычных злачынстваў. Тэндэнцыя да паніжэння злачынстваў  паказала, што падыходы да пакарання  можна адкарэктаваць. Усяго ў пералік пытанняў сённяшняга пасяджэння  ўключана 16 законапраектаў. У першым чытанні разгледзяць праект закона "Аб персанальных даных". Гэта новы для Беларусі дакумент. Ён забяспечыць абарону правоў і свабод грамадзян  падчас збору і апрацоўкі  звестак.