У Парку высокіх тэхналогій прайшоў першы навуковы хакатон у Беларусі

3 июня 2017

Субота стала днём IT у Мінску. Адбыліся адразу 2 маштабныя мерапрыемствы. У Парку высокіх тэхналогій прайшоў першы навуковы хакатон у Беларусі.

Навукоўцы і распрацоўшчыкі аб'ядналіся для вырашэння навуковых задач. На стварэнне праекта камандам давалася ўсяго двое сутак. Тэматыка - ад медыцыны да навакольнага асяроддзя. Удзельнікі хакатона паспелі распрацаваць дадатак-інструктар для лячэння паралічу твару. Камера на смартфоне аўтаматычна выяўляе праблемы ў пацыента і прапануе цэлую сістэму практыкаванняў для аднаўлення мімікі твару. Адна з каманд прапанавала вырашыць праблему сядзячага ладу жыцця з дапамогай спецыяльнага трэнажора раўнавагі. Прылада сінхранізуецца са смартфонам і падказвае карыстальніку, як правільна рабіць то або іншае практыкаванне. У выніку стварае індывідуальную праграму трэніровак для чалавека. Навукоўцы плюс праграмісты таксама прыдумалі, як з дапамогай смартфона выяўляць шкодныя рэчывы ў арганізме чалавека. Усяго ў ПВТ сёння прадэманстравалі 11 інавацыйных праектаў.