У Парку высокіх тэхналогій прэзентавалі электронны даведнік ВНУ

21 мая 2019

У Парку высокіх тэхналогій  прэзентавалі электронны даведнік, дзе сабраныя асноўныя факультэты ВНУ, выпускнікі якіх пасля прыходзяць працаваць у ПВТ, а таксама падрабязная інфармацыя аб адрозненнях кожнай спецыяльнасці ў сферы праграмавання. 

Электронны даведнік для абітурыентаў  кожны, хто жадае, зможа спампаваць на сайце Парка высокіх тэхналогій.