У парку Перамогі прайшоў забег адважных

9 мая 2019

На пляцоўцы ў парку Перамогі сёння прайшоў забег адважных. Удзельнікі, а гэта і дзеці ва ўзросце 4 гадоў, і старыя з сівізной пераадольвалі дыстанцыю ад некалькіх сотняў да некалькіх тысяч метраў. На трасе іх чакалі перашкоды ў выглядзе стромкіх сцен, водных ванн, дымавой заслоны і самага сапраўднага БТР-70. На фінішы кожны з бягучых атрымаў памятны медаль, не кажучы ўжо пра бадзёры настрой на некалькі дзён наперад. Зрэшты, пасля стартаў людзі не спяшаліся разыходзіцца. У парку ўсіх гасцей частавалі салдацкай кашай і арганізавалі канцэрт.