У парку Перамогі адкрылася мабільная спартыўная пляцоўка

23 августа 2015

У сталічным парку Перамогі зараз кожныя выхадныя можна будзе трэніравацца перад дабрачынным забегам, прысвечаным узвядзенню новага будынка дзіцячага хоспіса. Сёння тут адкрылася мабільная спартыўная пляцоўка. Вопытныя трэнеры ў гульнявой форме правядуць з дзецьмі размінку, а таксама распавядуць пра тэхніку выканання практыкаванняў. Дарэчы, займацца будуць паводле методыкі, распрацаванай чэмпіёнкай Еўропы па лёгкай атлетыцы Алінай Талай. Кожны, хто прыйдзе на такую трэніроўку, зможа перадаць грошы для будаўніцтва дзіцячага хоспіса - на месцы ўсталяваныя спецыяльныя скрыні для ахвяраванняў.

Нагадаем, дабрачынны забег адбудзецца ў парку Перамогі 6 верасня. Узяць удзел у ім змогуць дзеці ад 4 да 12 гадоў. Кожны, хто зарэгістраваўся, прынясе хоспісу 150 000 рублёў.