У парку Горкага адбылося свята - Дзень бацькі!

15 июня 2014

Сёння таты на справе даказалі, што ні ў чым не саступаюць мамам. У парку Горкага адбылося свята - Дзень бацькі! Таты прымерылі ролю казачніка, і мастака, і спевака, даказалі, што калыханку можа праспяваць не толькі мама. Што датычыцца спартыўных спаборніцтваў, дык тут ніхто лепш за бацьку не дапаможа. Шматдзетныя таты былі ў гуморы.



Для ўдзельнікаў свята падрыхтавалі канцэртную праграму, памятныя сувеніры і смачныя сюрпрызы.