У парку Горкага адбыўся першы фестываль сталічных СМІ

9 мая 2013

У гонар Дня Перамогі пакінулі сёння свае рабочыя месцы журналісты вядучых рэспубліканскіх газет. У парку Горкага яны прэзентавалі свае выданні на першым фестывалі сталічных СМІ. Апроч газет і промапрадукцыі ў падарунак  шматлікім наведвальнікам фестывалю дасталіся паўгадавыя і гадавыя падпіскі.  Без падарункавых выданняў не засталіся і маленькія чытачы. Апроч выставы насычаная культурная праграма. Конкурсы, выступленне зорак беларускай эстрады і творчых калектываў. Самыя адважныя і ініцыятыўныя ўдзельнікі апрабавалі зорную гадзіну на сцэне.