У парку Горкага адкрылася частка веладарожкі, якая была перакрытая праз даўгабуд

31 Кастрычніка 2017

У мінскім парку Горкага адкрылася частка веладарожкі, якая была перакрытая праз даўгабуд - гасцініцу ля цырка.

На сувязь са студыяй з эксклюзіўнымі кадрамі выходзіць мая калега Юлія Пярцова (прамое ўключэнне). Мы сталі сведкамі доўгачаканага моманту для аматараў велапрагулак і здаровага ладу жыцця. Веладарожка была закрытая доўгі час праз гэтае набалелае пытанне. Але зараз працэс тут ажывіўся!!! Новы інвестар і новыя задачы - здаць аб'ект да 2020 года! Веладарожка, можна сказаць, дала старт вялікаму працягу. Пракантраляваць адкрыццё маршруту сёння прыехаў мэр Мінска Андрэй Шорац, а таксама прадстаўнікі Ашчадбанка Расіі (таго самага інвестара). Надвор'е, вядома, сёння не веласіпеднае. Але я ўпэўненая, знойдуцца смельчакі, якія пратэсціруюць адноўлены ўчастак, нягледзячы на снег, вецер і дождж!