У парку Горкага гулянні, прымеркаваныя да Дня пагранічніка і стагоддзя пагранічнай службы

27 мая 2018

У гэтыя хвіліны ў парку Горкага стартуюць гулянні, прымеркаваныя да Дня пагранічніка і стагоддзя пагранічнай службы. Паказальныя выступленні кінолагаў, пляц-канцэрт роты ганаровай варты, дэманстрацыя ўзбраення, пагранічных катараў, авіяцыі, рэканструкцыя рыцарскіх баёў і шмат іншага чакае наведвальнікаў. А ў само свята камандаванне, афіцэры Дзяржпагранкамітэта і ветэраны-пагранічнікі ўскладуць вянкі да манумента Перамогі. Таксама стартуе эстафета ўздоўж межы Беларусі. У ёй упершыню будзе ўдзельнічаць мабільны музей Вялікай Айчыннай вайны.