Тры метры над зямлёй. У парку Чалюскінцаў размясцілі першы ў сталіцы вяровачны гарадок. Канатныя дарогі, малпавы мост, падвесныя прыступкі – тут выпрабаванні рознай складанасці. Даўжыня трасы 200 метраў. Пераадоліць перашкоды пачаткоўцам дапамогуць інструктары. А ў якасці страхоўкі – прафесійная амуніцыя альпіністаў.
Валерый Мачанскі, вытворца канатных паркаў: "Ёсць спецыяльнае сертыфікаванае абмундзіраванне французскае і расійскае. Таксама ёсць сістэма двух карабіраў, адзін з якіх можна зняць толькі ў пачатку ці напыканцы трасы. Таксама інструктары заўсёды дапамогуць чалавеку спусціцца, калі ён стоміцца".
Зараз вяровачны гарадок выпрабоўваюць на трываласць. Ва ўмовах добрага надвор’я прыняць першых наведвальнікаў ён зможа праз тыдзень.













