У парку Чалюскінцаў арганізаваныя спаборніцтвы па футболе і дартсе

17 мая 2014

Да руху За спартыўны лад жыцця можна ў выхадныя далучыцца і на шматлікіх пляцоўках сталіцы. У парку Чалюскінцаў арганізаваныя спаборніцтвы па футболе і дартсе. А яшчэ заяўлена пра планы адрадзіць такі забыты спорт, як гарадкі. Раней час за гэтай гульнёй бавілі цэлыя пакаленні.


Па гарадошным спорце праводзяцца нават чэмпіянаты свету. Пастаўлена задача прыцягнуць як мага больш людзей у гэты спорт і ў нас.