У парку 900-годдзя сталіцы - новая снежная траса

18 января 2019

Лыжныя прагулкі з камфортам! У парку 900-годдзя сталіцы - новая снежная траса даўжынёю на два з паловай кіламетры. Снежнае пакрыццё насыпалі з дапамогай спецыяльнай тэхнікі. Побач з лыжнёй і раздзявальня. Цяпер перад выездам на трасу можна перапрануцца і пакінуць рэчы ў камерах захоўвання. У новым комплексе маецца і пункт пракату спартыўнага інвентару.

Мікалай Палякоў, першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска: "У гэтым сезоне ў Заводскім раёне створаныя ўсе ўмовы для грамадзян, якія прытрымліваюцца здаровага ладу жыцця. Функцыянуе лыжаролерная траса, дзе кожны ахвотнік можа прыйсці і пакатацца з задавальненнем. Тут лыжы маюцца ў дастатковай колькасці, плюс, калі не хапае, то недалёка ёсць мабільны каток, і там таксама можна ўзяць лыжы ў пракат. Неўзабаве плануецца набыць таксама сямнаццаць пар дзіцячых лыж і задаволіць наша маленькае пакаленне".

Усяго сёлета ў Мінску для аматараў зімніх відаў спорту падрыхтавана дзевяць лыжаролерных трас, 14 хакейных каробак і 47 каткоў.