У Парыжы праходзіць Сусветная кліматычная канферэнцыя ААН

30 ноября 2015

Пры беспрэцэдэнтных мерах бяспекі ў Парыжы праходзіць Сусветная кліматычная канферэнцыя ААН.

У мерапрыемстве прымуць удзел кіраўнікі 150-ці краін, ахоўваць якіх будуць не менш за 10 тысяч сілавікоў. Форум апынуўся такім маштабным, што нядаўна было вырашана праводзіць яго адразу на дзвюх пляцоўках - у комплексах "Сена" і "Луара", прычым дакладчыкі будуць выступаць паралельна. Як вядома, змены клімату могуць быць не меней небяспечныя для чалавецтва, чым сусветны тэрарызм. Так разлікі спецыялістаў паказваюць, што калі сярэдняя тэмпература на планеце будзе павышацца такімі ж тэмпамі, як зараз, то да 2050-га года яна можа вырасці на пяць градусаў, а ўзровень сусветнага акіяна павялічыцца на метр. Гэта можа прывесці да з'яўлення зон на Зямлі, дзе людзі не змогуць жыць. Вынікам працы канферэнцыі павінна стаць новае маштабнае міжнароднае пагадненне, якое прыйдзе на змену Кіёцкаму пратаколу праз 5 гадоў. Ад Беларусі на Канферэнцыі - дэлегацыя з прадстаўнікоў Мінпрыроды, МЗС, нацыянальныя эксперты ў пытаннях змены клімату. Напярэдадні форуму Мінск заявіў, што падтрымлівае калектыўныя намаганні па недапушчэнні павышэння сярэднесусветнай тэмпературы больш чым на 2 градусы Цэльсія.