У памяць аб ахвярах вайны: у Пінскім раёне ўстанавілі помнік мірным жыхарам, якія загінулі ў 1943 годзе. Трагедыя адбылася ў вёсцы Лагішын. За сувязь з партызанамі жорстка забілі адразу тры сям'і. Людзей замкнулі ва ўласных хатах і падпалілі. У агні загінулі 15 чалавек, у тым ліку - маленькія дзеці. Сёння там, дзе стаялі хаты, - поле. За 78 гадоў на месцы спаленых хат так і не вырашыліся ўзводзіць новыя пабудовы. Для жыхароў Лагішына гэта стала месцам скрухі. У памяць аб страшнай падзеі паставілі крыж і шыльду з імёнамі загінуўшых. А на месцы пахавання ахвяр з'явіўся новы помнік з гранітнай дошкай. Вызначыць месца братэрскай магілы атрымалася ў рамках расследавання, якое правяла пракуратура. Злачынства, учыненае фашыстамі ў Лагішыне, прылучылі да матэрыялаў крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа.
Зараз пракуратура і пошукавікі высвятляюць месца яшчэ аднаго пахавання ахвяр вайны ў Пінску. Раскопкі правядуць у раёне былога лагера палонных.













