У памяць аб ахвярах Вялікай Айчыннай у мемарыяльным комплексе "Хатынь" прайшоў мітынг-рэквіем

22 марта 2020
Беларусь сёння ўспамінае трагедыю ў Хатыні. 77 гадоў таму карны атрад знішчыў беларускую вёску. 149 жыхароў, у тым ліку 75 дзяцей, былі расстраляныя або згарэлі жывымі. Самаму маленькаму загінуўшаму было толькі сем тыдняў. Аддаць даніну памяці ахвярам вайны апоўдні на мітынг-рэквіем у мемарыяльны комплекс, які стаў сімвалам пакут і мужнасці беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай, сабраліся дзясяткі чалавек. Вянкі да Вечнага агню ўсклалі прадстаўнікі аблвыканкама, Лагойскага райвыканкама і грамадскіх арганізацый.