У аздараўленчым цэнтры "Брыганціна" студэнтаў з Кітая агледзелі медыкі

8 февраля 2020
Першая група студэнтаў, якія прыбылі з Паднябеснай у Беларусь, размясцілася ў аздараўленчым комплексе "Брыганціна". Юнакі і дзяўчаты прыляцелі з незаражаных раёнаў, але ў мэтах прафілактыкі два тыдні будуць знаходзіцца пад наглядам медыкаў. Зроблена гэта па дзвюх прычынах. З аднаго боку - мінімізаваць рызыкі завозу каранавіруса ў нашу краіну. З другога - гэта просьба саміх студэнтаў: і тых, хто не выязджаў у Кітай падчас канікул, і тых, хто ў гэтыя дні вяртаецца. Падобныя ўмовы створаныя і ў адным з аздараўленчых комплексаў пад Віцебскам. Нагадаем, у Беларусі навучаюцца каля 5 тысяч кітайскіх студэнтаў, 920 з іх выехалі на канікулы за межы нашай краіны.