Сёння ў дачыненні да фігуранта карупцыйнай справы Валерыя Цапкалы ўзбуджана яшчэ адна крымінальная справа за заклікі да дзеянняў, што прычыняюць шкоду нацыянальнай бяспецы Беларусі. Цапкала, які знаходзіцца за межамі краіны, размясціў у інтэрнэце відэазапіс, дзе публічна заклікаў да ўзброенага захопу дзяржаўнай улады.
СК: Вінаватых установяць, іх дзеянням будзе дадзена прававая ацэнка
Следчы камітэт звяртае ўвагу, што за такога роду дзеянні прадугледжана крымінальная адказнасць. Вінаватых установяць, іх дзеянням будзе дадзена прынцыповая прававая ацэнка.













