У дачыненні да службовых асоб "Амкадор-Шклоў" і "Купалаўскае" ўзбуджана крымінальная справа

27 марта 2019

Выяўленыя парушэнні дысцыпліны і ўмоў гаспадарання ў ТАА "Купалаўскае" сталі падставай для прынцыповых рашэнняў Кіраўніка дзяржавы. Сітуацыя ў холдынгу аказалася апошняй кропляй у чарзе недапрацовак у цэлым па вобласці. Рэгіён у аўтсайдарах па тэмпах росту эканомікі, прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Акрамя таго, тыднем раней губернатару была аб’яўлена вымова за невыкананне даручэння Прэзідэнта аб своечасовай выплаце зарплаты ў вобласці. Непрывабная карціна адкрылася Аляксандру Лукашэнку, калі ён адхіліў прапанаваны маршрут і прайшоўся па ўсёй тэрыторыі малочна-таварнага комплексу, адкрыў усе зачыненыя дзверы. Аказалася, што ўтрыманне жывёлін на ферме не вытрымлівае крытыкі. Вакол тэхналагічныя парушэнні. Парадку не ўбачыў Прэзідэнт і ў вытворчых памяшканнях, яны больш нагадвалі склад непатрэбных рэчаў. Аказалася, што за фасадам на мехдвары знаходзіцца ржавая тэхніка, металалом, разабраныя пагрузчыкі. У наяўнасці безгаспадарчасць і бязладны падыход.

Упраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю па Магілёўскай вобласці ўзбудзіла крымінальную справу па фактах злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі з боку службовых асоб ТАА "Купалаўскае" і "Амкадор-Шклоў". Апошняму прычынены ўрон у асабліва буйным памеры.

Вядома, такі стан спраў на сельгаспрадпрыемствах у перыяд, адказны для краіны - пасяўной кампаніі, не мог застацца без увагі Прэзідэнта. Падрыхтоўка да вяснова-палявых работ заўсёды на кантролі. Важна ўсё - ад захавання тэхналогій да наяўнасці паліва, насення, угнаенняў і спраўных машын. Дарэчы, неаднаразова Прэзідэнт даручаў праваахоўнікам падключацца, трымаць на месцах гатоўнасць тэхнікі да пасяўной у зоне сваёй увагі.