У аддзяленнях Белпошты праходзіць акцыя "Павіншуем маму разам!"

9 октября 2019
Да святочных мерапрыемстваў з нагоды Дня маці далучылася і Белпошта. Па ўсёй краіне ў пэўных аддзяленнях праходзіць акцыя "Павіншуем маму разам!" Да 14 кастрычніка можна набыць паштоўкі, напісаць словы падзякі і любові і бясплатна адправіць цёплыя радкі ў любы пункт Беларусі. У Мінску такая акцыя праходзіць штодня ў Галоўпаштамце з 16 да 18 гадзін.

І сёння ж адзначаецца Сусветны дзень пошты. Сёлета Паштоваму саюзу спаўняецца 145 гадоў. З гэтай нагоды ў Мінску арганізавана тэматычная віктарына. Удзельнікі, якія правільна адкажуць на пытанні,  атрымаюць сувеніры ад Беларускай пошты.