У аддзяленні стаматалогіі Капыльскай бальніцы ўсталявалі новыя комплексы

19 декабря 2018

Сучаснае абсталяванне для зубных урачоў. У аддзяленні стаматалогіі Капыльскай бальніцы ўсталявалі новыя комплексы. Абноўленыя працоўныя месцы для ўрача і асістэнта, што дазволіць больш якасна і хутка аказваць дапамогу пацыентам. У найбліжэйшы час у аддзяленні з'явіцца яшчэ адзін стаматалагічны комплекс. У планах - абнавіць абсталяванне і на астатніх працоўных месцах стаматолагаў.

Капыльскае стаматалагічнае аддзяленне разлічана на сотні пацыентаў. Вядзе прыём дарослых і дзяцей.