У Астраўцы гаварылі, як засцерагчы дзіця ад шкоднай інфармацыі

1 июня 2017

У Дзень абароны дзяцей у Астраўцы гаварылі, як засцерагчы дзіця ад шкоднай інфармацыі. Тут прайшло выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ. Удзел у ім прыняў і Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька. З ліпеня ў сілу ўступаюць папраўкі ў законы, дзе прапісана неабходнасць маркіраваць друкаваную прадукцыю, фільмы і білеты па ўзроставых абмежаваннях, а таксама абавязак правайдараў інфармаваць сваіх абанентаў аб праграме бацькоўскага кантролю сайтаў.

У летні перыяд вялікая ўвага з боку бацькоў і педагогаў надаецца аздараўленню маладога пакалення. У Гродзенскай вобласці ў лагеры адпачынку адправяцца 48 тысяч дзяцей. Больш чым 20 тысяч будуць занятыя ў цэнтрах дадатковай адукацыі.

"Юныя беларусы гатовыя з інтэрнэту акунуцца ў лета" - пад такой назвай тут прайшло святочнае мерапрыемства.