У аранжарэі сталічнага батанічнага сада сапраўднае лета

16 января 2018

Гранаты, бананы і нават папайя. Пакуль за акном мінус 10, у аранжарэі сталічнага батанічнага сада – сапраўднае лета. У сярэдзіне зімы зацвілі самыя экзатычныя расліны. Так, паспелі салодкія плады карамболы – гэта вечназялёнае дрэва з Азіі. Побач паспявае папайя. Убачыць можна і кветкі банана – яны маюць вельмі незвычайную форму. Але ж паспрабаваць салодкі фрукт не атрымаецца. У аранжарэі расце дэкаратыўны сорт.

Усяго ў батанічным садзе больш за паўтысячы экзатычных раслін з розных краін свету. Для іх там заўсёды падтрымліваюць асаблівы клімат – трапічную і субтрапічную зоны.