Дакумент з'яўляецца важным крокам да ўмацавання глабальнага партнёрства супраць сучаснага рабства. Ён накіраваны на каардынацыю дзеянняў усіх партнёраў - урадаў і міжнародных арганізацый, грамадства, прыватнага сектара, СМІ па ліквідацыі гэтага ганебнага віду дзейнасці, падкрэслілі ў МЗС Беларусі. Сааўтарамі дакумента сталі амаль 60 краін. Дзяржавы - члены ААН таксама аднагалосна выказаліся ў падтрымку ініцыятывы Беларусі арганізаваць у кастрычніку 17 года маштабную сустрэчу высокага ўзроўню для адзнакі выканання міжнароднай супольнасцю глабальнага плана дзеянняў па барацьбе з гандлем людзьмі, прынятага па ініцыятыве Беларусі ў 2010-ым.
Валянцін Рыбакоў, намеснік Міністра замежных спраў Беларусі: "У рэзалюцыі ўлічваюцца ўсе аспекты міжнароднага жыцця і ўсе цяжкасці і выклікі, з якімі зараз міжнародная супольнасць сутыкаецца, зразумела, і барацьба з тэрарызмам. Суаўтарамі гэтай рэзалюцыі сталі амаль 60 дзяржаў з усіх рэгіёнаў планеты, уключаючы РФ, КНР, ЗША, Аўстралію і еўрапейскія дзяржавы, дзяржавы Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі".
Беларусь з'яўляецца каардынатарам групы сяброў, якія аб'ядналіся ў барацьбе з гандлем людзьмі. Сёння гэта 22 дзяржавы, што прадстаўляюць усе рэгіёны свету. Аб барацьбе з міжнароднай праблемай нядаўна гаварылі з трыбуны ААН. Нагадаем, у верасні ў Нью-Йорку адбыўся юбілейны, 70-ы саміт Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Удзел у ім прыняў і Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт выступіў двойчы - на пленарным пасяджэнні і ў агульнай дыскусіі. Кіраўнік дзяржавы выклаў падыходы Беларусі да вырашэння найбольш вострых міжнародных праблем. З трыбуны Генасамблеі ААН Аляксандр Лукашэнка гаварыў пра мір, без якога немагчымае развіццё любога народа ў цэлым і кожнага чалавека ў прыватнасці, пра шматпалярнасць і прадухіленне ваенных канфліктаў.













