У анлайн-гасцёўні Белтэлерадыёкампаніі пабывалі ўдзельніцы першай беларускай жаночай кругасветнай экспедыцыі

30 сентября 2016

Сёння ў анлайн-гасцёўні Белтэлерадыёкампаніі пабывалі ўдзельніцы першай беларускай жаночай кругасветнай экспедыцыі. Не менш за сорак тысяч кіламетраў  па сушы і вадзе. Сёння ў анлайн-гасцёўні Белтэлерадыёкампаніі пабывалі ўдзельніцы першай беларускай жаночай кругасветнай экспедыцыі. Каманда мінчанак плануе перасячы ўсе мерыдыяны, наведаць не менш за пяць частак свету, пабываць на двух процілеглых пунктах Зямлі і двойчы перасячы экватар.

Склад нашай каманды - гэта чатыры супердзяўчыны: Кацярына Бягун, Аліса Бягун, Элізабет Бягун і Наталля Наважылава. Як аказалася, мы можам стаць першай жаночай кругасветнай экспедыцыяй у свеце. Жанчыны хадзілі вакол свету, але гэта будзе першая экспедыцыя з выкананнем усіх правіл міжнароднай кваліфікацыі кругасветкі. Ну а Элізабет Бягун стане самай юнай падарожніцай вакол свету.

Экспедыцыя стартуе ў кастрычніку і зойме ад васьмі да дзесяці месяцаў. Падрабязнае інтэрв'ю, а таксама відэаверсію анлайн-канферэнцыі глядзіце на сайце tvr.by.