У кастрычніку ў Савеце Міністраў пройдуць асабістыя прыёмы грамадзян і юрыдычных асоб

3 октября 2018

Кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў правядуць у кастрычніку ў Савеце Міністраў асабістыя прыёмы грамадзян і юрыдычных асоб.

Сёння на пытанні адкажа першы віцэ-прэм'ер Аляксандр Турчын. На 12 кастрычніка запланаваны прыём грамадзян міністрам юстыцыі Алегам Сліжэўскім, на 17 - міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам. 19 кастрычніка з грамадзянамі сустрэнецца старшыня Дзяржпагранкамітэта Анатоль Лапо. Прыём у кіраўніка Мінэканомікі Дзмітрыя Крутога пройдзе 26 кастрычніка, у міністра культуры Юрыя Бондара - 31. Асабісты прыём праводзіцца, як правіла, па папярэднім запісе.