У афармленні Мінска да 3 ліпеня мы можам убачыць сінтэз лёгкасці, класікі і руху

2 июля 2020
Завяршаецца афармленне вуліц і асноўных пляцовак сталіцы да свята. Новыя металічныя канструкцыі, тэкстыльныя вырабы і аб'ёмныя фігуры.  Дызайнеры распрацавалі новыя мастацкія рашэнні, якія ўвасобілі пры дапамозе аўтаматычных друкаваных машын і нестандартных спосабаў афарбоўкі шматузроўневых аб'ектаў. Зараз наносяць апошнія штрыхі  на плошчы Перамогі і ля стэлы "Мінск - горад-герой".

Таццяна Каліціна, дырэктар ДП "Мінскрэклама":  "Аформлены асноўныя пляцоўкі, мы бачым афармленне асноўных цэнтральных праспектаў, вуліц. Работа досыць працаёмкая. Дызайнеры спаборнічаюць за тое, каб менавіта іх праект мінчане і госці сталіцы ўбачылі ў горадзе. Сёлета мы можам убачыць у афармленні сінтэз лёгкасці, класікі і руху".

Святочны дэкор сталіцы дапаўняюць тэматычныя клумбы і жывыя пано. З дапамогай аксамітак, настурцый і петуній  азеляняльнікі  стварылі арыгінальныя кветкавыя кампазіцыі.