У адным вальеры заасада "Станькава" мірна ўжываюцца мядзведзіца і сабака

26 июля 2015

Ці то сяброўства, ці то сваяцтва. У адным вальеры заасада "Станькава" мірна ўжываюцца мядзведзіца і сабака. У дзікай прыродзе такое сяброўства немагчымае, а вось тут атрымалася сям'я. 2 гады таму сабака па мянушцы Анфіса стала малочнай маці для мядзведзіцы Васілісы, якую знайшлі пад Барысавам зусім маленькім медзведзянём. Анфіса па-ранейшаму застаецца побач. Разам яны зусім не проч пагарэзнічаць. Але вось па ежу Анфіса ніколі не падыходзіць першай, уступаючы гэта права мядзведзіцы Васілісе.