У адным з гандлёвых цэнтраў выступіў духавы аркестр ГУУС Мінска

6 марта 2015

Не засталіся ў баку ад галоўнага жаночага дня і супрацоўнікі сталічнай міліцыі. Як сапраўдныя рыцары і афіцэры, людзі ў пагонах падарылі нашым дамам не толькі кветкі і ўсмешкі, але і… серэнаду. У адным з буйных гандлёвых цэнтраў выступіў духавы аркестр ГУУС Мінска. Міліцыянеры парадавалі слых жанчын кампазіцыямі як айчыннай, так і замежнай эстрады. Шматлікія лэдзі на імгненне спыняліся ля імправізаванай сцэны, каб запомніць гэтыя, у прамым сэнсе, ноткі зачаравання.

Важна, што ў плэй-лісце музыкантаў былі зусім не выпадковыя хіты. Паводле слоў арганізатараў выступлення, аркестр здолеў, па сутнасці, здзейсніць немагчымае - і даведаўся пра музычныя густы нашых жанчын. Імаверна, менавіта таму канцэрт карыстаўся асаблівай увагай сярод прыгожай паловы.