У адным са сталічных гандлёвых цэнтраў з'явіўся тарамат

27 марта 2020
Ён прымае ПЭТ-тару і алюмініевыя бляшанкі любых вытворцаў, а наўзамен дае бонус у чэку. У такі аўтамат змяшчаецца да 500 бутэлек, пасля яны будуць перапрацаваны і адправяцца на паўторную вытворчасць. Але важна на бутэльцы пакідаць этыкетку.

Да паасобнага збору смецця мінчан прывучаюць літаральна са школы. Напрыклад, у 19 сталічнай гімназіі ўвогуле адмовіліся ад выкарыстання пластыку. Дзеці пры сабе маюць тэрмакубкі, а для падручнікаў уручную ствараюць ільняныя вокладкі.