У адно вялікае свята ператворыцца сёння беларуская сталіца

3 июля 2015

Толькі канцэртных праграм - больш за сотню, а яшчэ кірмашы, флэшмобы і спартыўна-забаўныя праекты. Гарачэй за ўсё, абяцаюць арганізатары, будзе ля Палаца спорту. Ужо да поўдня свята там адкрыюць асілкі-экстрэмалы, а сама пляцоўка на два дні ператворыцца ў сярэдневяковы горад майстроў. Будзе весела таксама ў Верхнім горадзе, і, вядома, ва ўсіх без выключэння сталічных парках. У адным з іх, парку 60-годдзя Кастрычніка, беларускі асілак Сяргей Мацкевіч паспрабуе ўстанавіць чарговы рэкорд і трапіць у Кнігу Гінеса. Альтэрнатыву гарадскому святу прапануюць на Мінскім моры - у 10 раніцы там пачнуцца спаборніцтвы па ветразным спорце. А ў 10 вечара галоўнай пляцоўкай святочнай сталіцы стане стэла "Мінск - горад-герой". Эстафету музычную прыме вялікі гала-канцэрт "Мы беларусы - мірныя людзі".