У Адэсе 4-5 жніўня чакаюць танкер з азербайджанскай нафтай для Беларусі

3 августа 2020
Танкер з азербайджанскай нафтай для Беларусі прыбудзе ў Адэсу ўжо на гэтым тыдні. У порце Паўднёвы  яго чакаюць 4-5 жніўня. З грузінскага тэрмінала Супса ён даставіў 85 тысяч тон вуглевадародаў. Сёлета кампанія SOCAR  ужо адправіла для Мазырскага НПЗ пяць партый нафты агульным аб'ёмам каля 420 тысяч тон. Усяго да канца 2020 года чакаецца да мільёна тон азербайджанскай нафты для нашай краіны. У жніўні Беларусь таксама павінна атрымаць другую партыю сыравіны  са  Злучаных Штатаў Амерыкі.