У вобласці працягваецца акцыя "У цэнтры ўвагі дзеці"

19 сентября 2017

Так, для выхаванцаў аднаго з дзіцячых садоў Дзяржынскага раёна адбыўся тэатралізаваны паказ. Героі казкі ў гульнявой форме распавялі самым маленькім аб правілах бяспекі і паводзінах пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый.

Дарэчы, прафілактычныя акцыі і адкрытыя заняткі з удзелам ратавальнікаў у школах і садках вобласці сталі ўжо традыцыйнымі. Эфект ад такіх урокаў ёсць - колькасць выпадкаў дзіцячага траўматызму, у тым ліку на пажарах, штогод памяншаецца.

Акрамя паказу навучальных мультфільмаў і відэаролікаў дзецям, наладжана і работа з іх бацькамі - супрацоўнікі МНС праводзяць лекцыі і спецыяльныя інструктажы.