У Нью-Ёрку Уладзімір Макей адкрыў фотавыставу "Чарнобыль: трагедыя, урокі, надзея"

23 апреля 2016

Падчас візіту ў Нью-Ёрк Уладзімір Макей адкрыў фотавыставу "Чарнобыль: трагедыя, урокі, надзея". У экспазіцыю ўвайшлі 30 работ Філіпа Гросмана. Гэта амерыканскі фатограф, які сем разоў быў у зоне адчужэння. Выстава арганізаваная беларускім бокам пры падтрымцы руска-амерыканскага фонду. Звяртаючыся да гасцей мерапрыемства, Уладзімір Макей назваў гадавіну трагедыі напамінкам аб неабходнасці беражлівага захавання ідэалаў, звязаных з каштоўнасцю чалавечага жыцця.

Разам з беларускім дыпламатам экспазіцыю адкрывала намеснік Генеральнага сакратара ААН, адміністратар праграмы развіцця ААН Хелен Кларк. І ўжо заўтра вечарам яна прыляціць з візітам у Мінск. У беларускай сталіцы спадарыня Кларк возьме ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных 30-годдзю аварыі на ЧАЭС.