У Нью-Ёрку працягваецца 71-я сесія Генеральнай Асамблеі ААН

23 сентября 2016

У Нью-Ёрку працягваецца 71-я сесія Генеральнай Асамблеі ААН, у якой прымаюць удзел прадстаўнікі 193 дзяржаў. Беларусь на форуме, нагадаем, прадстаўляе Міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Унёсак нашай краіны ў дзейнасць Арганізацыі Аб'яднаных Нацый высока ацаніў старшыня Генасамблеі. Падчас сустрэчы з Уладзімірам Макеем Пітэр Томсан адзначыў высакародныя прынцыпы, якія Мінск паслядоўна адстойвае ў арганізацыі. Яшчэ адна сустрэча, якую Уладзімір Макей правёў напярэдадні з калегам з Амана. Міністры выказалі зацікаўленасць у далейшым умацаванні адносін паміж краінамі і абмеркавалі абмен візітамі на вышэйшым і высокім узроўнях. А на перамовах з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Латвіі Эдгарам Рынкевічам бакі заявілі аб пазітыўнай дынаміцы развіцця ўсяго комплексу двухбаковых адносін. Асаблівую ўвагу дыпламаты надалі развіццю дыялогу па лініі Беларусь - ЕС. Прадметам гутаркі таксама стала сітуацыя ў Еўрасаюзе пасля рашэння Вялікабрытаніі аб выхадзе з яго складу, перспектывы ўрэгулявання сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны.