Сёлета ў сталіцы, у Верхнім горадзе, сваю самабытнасць пакажа Швецыя

10 мая 2018

Сёлета ў сталіцы, у Верхнім горадзе, першай сваю самабытнасць пакажа Швецыя.

Кожнае лета ў цэнтры Мінска розныя краіны дэманструюць нацыянальную культуру. Летні сезон адкрые скандынаўская краіна - інтэрактыўныя зоны падрыхтуюць розныя прадпрыемствы. Таксама будуць ладзіць моўныя і спартыўныя майстар-класы. А кульмінацыяй вечара стане вялікі канцэрт з удзелам знакамітых шведскіх артыстаў.

Сёлета са сваёй нацыянальнай культурай у Верхнім горадзе пазнаёмяць 15 краін. Сярод іх Эстонія, Грузія, Польшча і Малдова.