У новы навучальны год з новымі пашпартамі дарожнай бяспекі

21 августа 2017

Своеасаблівы дадатак да асноўнага пашпарта гатоўнасці школы сёлета ўпершыню распрацавала ДАІ. У дакуменце прапісаны бяспечныя маршруты і падыходы да навучальнай установы і схемы дарожнага руху паблізу ўстановы адукацыі. Таксама праверана работа святлафораў паблізу школ і наяўнасць дарожнай разметкі. Асаблівая ўвага агароджы вакол будынкаў, дзе праходзяць заняткі.

А вось прыпаркавацца ля школы вадзіцелям стане няпроста. Спецыяльныя бетонныя дэлініятары раздзеляць сустрэчныя патокі машын і не дазволяць пакінуць машыну. Такія канструкцыі ўжо з'явіліся побач са 101-й школай Мінска. Калі эксперымент апраўдае сябе, штучныя «антыпаркоўшчыкі» з'явяцца ля ўсіх сталічных устаноў адукацыі.