У Новы год са знакам плюс

27 декабря 2013

Анамальна цёплае надвор'е будзе панаваць яшчэ некалькі тыдняў. Сёлета сярэднясутачная тэмпература снежня перавышае кліматычную норму на 5-10 градусаў. Такое надвор'е больш характэрна для пачатку лістапада. Апошні раз такая працяглая цеплыня назіралася амаль сорак гадоў таму. Плюсавая тэмпература будзе суправаджацца мокрым снегам і галалёдзіццай. А ў ранішнія гадзіны сталіцу ахутае туман.


Цёплае надвор'е абумоўлена тым, што больш за тыдзень краіна знаходзілася на стыку глыбокага цыклону і шырокага антыцыклону. У апошнія дні снежня ўсё яшчэ захаваецца павышаны тэмпературны рэжым, але паступова будзе зніжацца да нуля.