Падрабязнасці - у Вольгі Маслоўскай.
Спяваць, сінхронна маршыраваць і не згубіць абутак. У мінулым месяц штодзённых заняткаў па страявой падрыхтоўцы, спрэчкі па выбары конкурснай песні. Выступленне доўжыцца ўсяго некалькі хвілін, але ім важна праспяваць не проста добра - бліскуча.
Сёлета ў конкурсе ўдзельнічаюць больш за дзесяць каманд. І гэта не проста спеў - сапраўдны ўрок патрыятызму.
Па галоўнай вуліцы маршам пройдуць 700 школьнікаў. На час свята перакрываецца дарожны рух, але гэта гараджан не бянтэжыць. Конкурс-агляд у Наваполацку любяць, чакаюць. Паслухаць песні Перамогі прыходзяць сем'ямі.
Арганізатары запрасілі на свята ветэранаў з Наваполацка, Полацка і іншых раёнаў вобласці. Для іх на гарадской плошчы наладзілі сапраўдную глядзельную залу. Героям важна ўвага, але яшчэ важней - памяць аб іх подзвігу.
Дзеці падарылі ветэранам сімвалічныя паштоўкі. І завялі яшчэ адну традыцыю конкурсу: пераможныя маршы будуць гучаць кожны год і пры любым надвор'і.
Школьнікі далі ўрачыстую клятву - заўсёды памятаць подзвіг старэйшага пакалення. І, выпускаючы ў неба сто шароў з колерам беларускага флага, кожны пажадаў аднаго - мірнага неба.
У Наваполацку адбыўся пяты конкурс страявой песні Пераможныя маршы
6 мая 2014
Агляд праходзіць па ініцыятыве гарадской арганізацыі грамадскага аб'яднання Белая Русь. Паслухаць песні ваенных гадоў у выкананні школьнікаў і вайскоўцаў прыходзяць сотні гараджан і ветэраны.














