У Наваполацку следчыя разбіраюцца ў канфлікце пешахода і вадзіцеля

4 мая 2016

Прайсці нельга праехаць. Як правільна расставіць акцэнты - спрабавалі высветліць вадзіцель і пешаход у адным з двароў Наваполацка. У пошуках свабоднага месца аўтамабіль рухаўся па зялёнай зоне каля дзіцячай пляцоўкі. Спыніць яго паспрабаваў мужчына, які праходзіў паблізу. Разам з ім былі маленькае дзіця і цяжарная жонка. Слоўная сварка перарасла ў бойку. У ход пусцілі нават газавы балончык. Вольга Маслоўская адшукала ўдзельнікаў канфлікту.

Гэты двор у Наваполацку і стаў месцам канфлікту. Вадзіцель мікрааўтобуса не прыдумаў нічога лепш, як праехаць па зялёнай зоне паміж пляцоўкай і дзіцячым садам. Дарогу яму перагарадзілі мясцовыя жыхары. Аляксей Рамбальскі гаворыць, хоць і не супрацоўнік ДАІ, але з парушэннем правіл дарожнага руху мірыцца не мае намеру.

Тым больш, што разам з ім ішла цяжарная жонка і дзіця. Слоўная сварка з вадзіцелем перарасла ў бойку.

Вадзіцель мікрааўтобуса Віталь Юранаў віны не адмаўляе. Гаворыць, за парушэнне правіл дарожнага руху гатовы адказваць. Але пакідаць без увагі паводзіны пешахода таксама не мае намеру.

Атрыманыя сінякі і ранкі Віталь Юранаў зафіксаваў і звярнуўся ў заявай у міліцыю. Зараз у канфлікце пешахода і вадзіцеля разбіраюцца следчыя.

Ад канфлікту да цывілізаванага рашэння праблемы, як аказалая, рукой падаць. Бясплатная паркоўка знаходзіцца ўсяго за сто метраў ад эпіцэнтра падзей.

Праз сотню метраў стаянка платная. Яна, мяркуючы па ўсім, вадзіцеляў прыцягвае яшчэ менш. Таму службы ЖКГ пакуль прайграюць барацьбу са стыхійнымі паркоўкамі.

Агароджы праблему стыхійнай паркоўкі ў гэтым двары, магчыма, вырашаць, а што павысіць асабістую культуру ўсіх удзельнікаў дарожнага руху, пытанне адкрытае. Толькі ў Наваполацку з пачатку года за парушэнне правіл паркоўкі ўжо састаўлена 400 адміністрацыйных пратаколаў.