У Наваполацку школьнікаў пасвяцілі ў кадэты

10 декабря 2019
Шэрагі кадэтаў папоўнілі вучні 4-й сярэдняй школы Наваполацка. Ва ўрачыстай атмасферы і ў прысутнасці ветэранаў, дзеючых афіцэраў і педагогаў клятву далі каля 30 дзесяцікласнікаў. Сёлета школе 50 гадоў, два дзясяткі з якіх тут шануюць традыцыі кадэцкага руху. Наладжаны цесныя зносіны з вайскоўцамі Полацкага пагранатрада.

Рытм святу задаваў духавы аркестр. Спецыяльна да ўрачыстасці школьнікі навучыліся танцаваць вальс.